Гісторыка-краязнаўчы музей “Спадчына”
ВИЗИТКА
Гісторыя стварэння
Дата стварэння музея – 02.04.1985г, загад №29 па Кузьміцкай СШ.
Музей размяшчаўся на другім паверсе ў асобным памяшканні, з верасня 2017 года ў з сувязі з рэарганізацыяй дзіцячага сада і сярэдняй школы ў ДУА “Кузьміцкі ВПК ДС-СШ Любанскага раёна” музей знаходзіцца на трэцім паверсе. Агульны фонд музея – 498 экспанатаў. Агульная плошча музейнага памяшкання складае 36м2.
Асноўныя раздзелы:
- Этнаграфічны
- “Ніхто не забыты, нішто не забыта”
- Гаспадары зямлі роднай
- Гісторыя адукацыі ў вёсцы
Школьны музей – цэнтр ваенна-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі вёскі. Члены школьнага аб’яднання па інтарэсах “Юныя экскурсаводы” праводзяць сустрэчы з жыхарамі вёскі, экскурсіі для вучняў і выпускнікоў школы, вывучаюць гісторыю роднага краю.
Раздзел “Этнаграфічны”
“Ад прадзедаў спакон вякоў
нам засталася спадчына”
Я.Купала
У музеі сабраны матэрыялы пра старажытнае паселішча Кузьміцкае возера эпохі неаліту і бронзы, якія прадаставіў вядомы беларускі археолаг Крывальцэвіч Мікалай Мікалаевіч. Маецца вялікая колькасць прадметаў побыту, прылад працы, якімі карысталіся жыхары вёскі ў канцы ХІХ – сярэдзіны ХХ ст. Гэта даматканыя ручнікі, прылады ткацтва, драўляны і гліняны посуд, адзенне і абутак. Найбольш каштоўныя экспанаты – крэмневая сякера сярэдзіны IV – IIIтыс. да н.э., вясельная сукенка, камень-дыск ад жорнаў.
Раздзел “Ніхто не забыты, нішто не забыта”
Раздзел расказвае пра трагічныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны, прысвечаны нашым аднавяскоўцам, якія змагаліся на фронце, у партызанскім атрадзе імя К.Калінаўскага, які быў створаны пасля правядзення фашыстамі карнай аперацыі “Русалка”. 135 чалавек, нашых аднавяскоўцаў – воінаў Чырвонай Арміі – загінулі і прапалі без вестак у гады вайны. Беражліва захоўваюцца дакументы ветэранаў – пасведчанні, падзякі, граматы. Есць экспанаты ваеннага часу: нямецкія каскі, палявы тэлефонны апарат, гільзы ад снарадаў, нямецкі тубус – бак для процівагаза.
“Гаспадары зямлі роднай”
Раздзел музея расказвае пра ўтварэнне ў 1929 годзе першага калгаса “Новае жыццё”, ставарэнне калгасаў “Кузьмічы” і “БВА”. Маюцца граматы, узнагароды, пасведчачнні калгаснікаў, фотаздымкі перадавікоў вытворчасці калгаса “Кузьмічы”. Таксама можна пазнаёміцца з працоўнай дзейнасцю вучняў у лагерах працы і адпачынку ў 1980-ых гадах.
“Гісторыя адукацыі ў вёсцы”
Раздзел расказвае пра развіццё адукацыі ў вёсцы пачынаючы з 1906 года, калі была адкрыта першая навучальная ўстанова – народнае вучылішча– і да цяперашняга часу. Змешчаны матэрыялы пра заслужаную настаўніцу БССР, настаўніцу беларускай мовы і літаратуры Некрашэвіч Эмілію Мікалаеўну. Гонар нашай школы – выдатнік народнай асветы БССР, настаўнік фізічнай культуры, Буякевіч Аркадзь Аляксандравіч, дзякуючы яго мэтанакіраванай рабоце школа з’яўлялася перадавой па спорце, была вядома за межамі Беларусі. Сведчанне гэтага – вялікая колькасць грамат, дыпломаў, пасведчанняў, спартыўных кубкаў, вымпелаў.
Унікальны экспанат раздзела – падручнік для класнага чытання В.Вахцерава “Мир в рассказах для детей” 1908 года выдання.
Партизаны отряда имени Кастуся Калиновского.rar (63660253)
Положение о музее
Концепция развития музея
Совет музея
План работы музея